Messenger Kids — спрошчаны дадатак Facebook, створаны для камунікацыі карыстальнікаў да 13 год. Месенджар абараняе дзяцей ад рэкламы і дазваляе бацькам кантраляваць іхнія дзеянні.
Эксперты ўпэўненыя, што дзеці яшчэ не гатовыя да таго, каб мець акаўнты ў сацсетках.
«Яны не дастаткова дарослыя, каб арыентавацца ў складанасцях анлайн адносін, якія часта прыводзяць да непаразуменняў і канфліктаў нават сярод больш сталых карыстальнікаў», — гаворыцца ў лісце.
У сваім адказе прадстаўнікі Facebook заяўляюць, што з моманту стварэння Messenger Kids ў снежні 2017 года яны прымаюць шмат падзякаў ад бацькоў, якія кажуць, што дзякуючы гэтаму дадатку могуць заўсёды падтрымліваць бяспечную сувязь з дзецьмі. Аўтары ж петыцыі адказваюць, што для гэтага пасуе любы іншы месенджар або проста тэлефон.