У Расеі Вярхоўны Суд прызнаў незаконна рэпрэсаванай і рэабілітаваў царскую сям’ю.
Падчас судовага паседжаньня прадстаўнік Генпракуратуры пярэчыў супраць рэабілітацыі.
Паводле яго словаў, Раманавы не былі арыштаваныя паводле палітычных прычынаў, і рашэньне пра іх расстрэл не прымалася судом.
У сваю чаргу адвакат Раманавых падкрэсьліў, што рэабілітацыі падлягаюць усе ахвяры палітычных рэпрэсій, і судовае рашэньне тут не патрабуецца.