Дзейснае старшынства Еўразвяза, наймя Францыя, выказала ў аўторак заклапочанасць у сувязі з вынікамі парламенцкіх выбараў у Беларусі пасля таго, як АБСЕ назвала іх недэмакратычнымі, паведамляе агенцтва Франс Прэс са спасылкай на заяву Еўразвяза.

Ацэнкі АБСЕ «выклікаюць заклапочанасць» старшынства ЕС, «якое заклікае беларускія ўлады прыкласці высілкі, каб адпавядаць міжнародным дэмакратычным стандартам», гаворыцца ў дакуменце.

Місія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ не прызнала «парламенцкія выбары» у Беларусі свабоднымі і дэмакратычнымі. Назіральнікамі АБСЕ адзначаныя «дрэнны і нездавальняючы» працэс падліку галасоў у 48 % выпадкаў. 35 % назіральнікаў зусім не дапусцілі да працэсу падліку галасоў. Назіральнікамі АБСЕ зафіксаваныя выпадкі відвочных фальсіфікацыяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?