Генерал-палкоўнік Рустам Інаятаў зняты з пасады кіраўніка Службы нацыянальнай бяспекі Узбекістана. Пра гэта Узбекскай службе Радыё Свабода паведамілі дзве крыніцы ў Ташкенце.

Як адзначаюць аглядальнікі, тое, што адбылося ў сераду ў Узбекістане, «можна параўнаць толькі з ліквідацыяй Лаўрэнція Берыя пасля смерці Сталіна».

Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіееў, нарэшце, здолеў вызваліцца ад самага адыёзнага спадчынніка, пакінутага яму Ісламам Карымавым, які здаваўся вечным шэфам узбекскага ЧК, Рустама Інаятава, піша на сваёй старонцы ў фэйсбуку расійскі спецыяліст па краінах Цэнтральнай Азіі Аркадзь Дубноў. Заўважым, што адбылося гэта на наступны дзень пасля таго, як ва Узбекістане досыць сціпла адзначылі 80-годдзе Іслама Карымава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0