Калі вы хацелі даведацца, чым жывуць беларускія хімікі ды і навукоўцы ў цэлым, то гэты інстаграм для вас.

Ён з'яўляецца прадуктам калектыўнай творчасці аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. Маладзёны задаліся мэтай папулярызаваць і піярыць навуку такім вось чынам.

«Мы жывём пад дэвізам «Make Belarus Great Again» [»Рабі Беларусь вялікай зноў»] — у мінулым годзе навукі скончылі моцную даследчую працу. Цяпер па яе выніках публікуем артыкул і не спыняем далейшых даследаванняў. Актыўна карыстаемся беларускай мовай, у тым ліку і ў навуцы. Калі вы няроўна дыхаеце да арганічнай хіміі ды навукі ў цэлым — завітвайце», — запрашаюць аўтары профілю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?