01.02.2018 / 16:18

NASA паказала прыгожую панараму Марса, зробленую марсаходам ФОТА 4

NASA апублікавала панараму кратара Гейла з хрыбта Вера Рубін Рыдж, зробленую яшчэ ў мінулым годзе.

25 кастрычніка 2017 года марсаход Curiosity заехаў на вяршыню хрыбта (327 метраў) і зрабіў 16 фотаздымкаў, якія спецыялісты NASA злучылі разам, атрымаўшы захапляльную панараму.

Усю панараму ў добрай якасці можна пабачыць тут

Curiosity быў пасаджаны на Чырвоную планету ў 2012 годзе ў рамках амерыканскае місіі «Марсіанская навуковая лабараторыя». Гэта дзевятнаццаты, найбольш сучасны, марсіянскі апарат NASA, пачынаючы ад страчанай пры запуску ў 1964 годзе станцыі Mariner 3.

nn.by

0
Юю / Адказаць
01.02.2018 / 16:54
Рэд. Дзякуй. Выправілі.
10
Inhvar / Адказаць
01.02.2018 / 20:48
Не цiкава. 
0
Ганна / Адказаць
01.02.2018 / 23:30
Інгвар, што вы гародзіце? Як можа быць нецікава паглядзець фота з іншай планеты? Гэта заведама цікава. Ці для вас гэта ўжо абыдзеннасць? Што там, выклікаў таксі ды зганяў на выходныя на марс, так?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру