01.02.2018 / 19:13

Навукоўцы з Канады стварылі «вечныя» пломбы для зубоў 7

Канадскія хімікі стварылі новы тып пломбаў, якія абараняюць зубы ад нападаў мікробаў дзякуючы убудаваным у іх наначасціцам антыбіётыкаў, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Nature Communications.

Як тлумачаць навукоўцы, нават пры выкананні ўсіх тэхналагічных працэдур на мяжы пломбы і зуба з часам утвараецца зазор, дзе пачынаюць актыўна множыцца мікраарганізмы. 

У апошнія гады навукоўцы прыйшлі да высновы, што гэтую праблему можна вырашыць, калі напоўніць пломбу антыбіётыкамі і іншымі рэчывамі, пры кантакце з якімі бактэрыі гінуць.

Першыя эксперыменты пацвердзілі, што гэтая ідэя добра працуе, але перад навукоўцамі ўстала вельмі складаная задача: аказалася, што антыбіётыкі хутка вымываюцца з пломбы і яна застаецца абароненай зусім нядоўга. Гэта звязана з працэсам вырабу наначасціц: як правіла, гэта полыя або порыстыя сферы з крэмнію і іншых хімічна інэртных рэчываў, якія напаўняюцца лекамі. У большасці выпадкаў антыбіётыкі застаюцца толькі на паверхні, а ўсярэдзіне наначасціц іх агульная маса заўсёды вельмі невялікая.

Канадскія хімікі з універсітэта Таронта паспрабавалі ліквідаваць гэты недахоп, распрацаваўшы такую тэхналогію, пры якой малекулы антыбіётыку трапляюць у поры наначасціц непасрэдна падчас зборкі.

Гэта дазволіла павысіць долю антыбіётыка прыкладна ў 50 разоў і рэзка знізіць хуткасць знікнення малекул з паверхні гранул.

Як паказалі першыя даследавані, такія наначасціцы працягвалі забіваць стрэптакокі, якія выклікаюць карыес, а таксама многія іншыя мікробы нават праз два гады пасля вырабу пломбы, што гэта сведчыць аб тым, што яны могуць абараняць зубы на працягу практычна ўсяго жыцця яе носьбіта.

nn.by

0
Гость / Адказаць
01.02.2018 / 19:48
Канадцы хотят жить вечно !
0
фцф / Адказаць
01.02.2018 / 21:46
Гость, не , каб іхнія зубы заставаліся пасьля іх сьмерці і перадаваліся ў спадчыну. 
0
е-мае / Адказаць
02.02.2018 / 00:07
а мы лучша новы пісталет разработаем. зачэм нам тыя зубы?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру