01.02.2018 / 13:38

Лечкамісія ў Ждановічах пачне аказваць платныя паслугі з 12 лютага 3

Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Упраўлення справамі прэзідэнта пачаў працаваць па новым адрасе - у пасёлку Ждановічы Мінскага раёна. Аб гэтым паведамляецца на сайце цэнтра.

Таксама адзначаецца, што дабрацца туды з Мінска можна на гарадскіх аўтобусах № 189Э і № 190Э, даехаўшы да прыпынку «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр».

Як растлумачылі ў цэнтры, платныя паслугі пачнуць аказваць прыкладна з сярэдзіны месяца — з 12 лютага. У даведачнай папрасілі сачыць за абнаўленнямі на сайце.

Нагадаем, раней галоўны доктар Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Ірына Абельская адзначала, што цэнтр зможа абслугоўваць да 10 тысяч чалавек, піша Tut.by.

1
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
01.02.2018 / 15:12
Дармаедам з Драздоу знiжкi
4
так думаю / Адказаць
03.02.2018 / 11:45
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-туркабандэравец, ім жа бесплатна! Па Канстытуцыі! 
0
Nex (если минусуете плиз поясните-интересно) / Адказаць
03.02.2018 / 23:21
Да ну? Жаль вот только у большинства нету за что а так все для народа паскуды бешеные ай уже нет слов все катится в пропасть... Да и задавитесть месту в земли все равно на деньги!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру