01.02.2018 / 18:16

Месенджар Telegram выдалілі з App Store за непрымальны кантэнт 2

У ноч на 1 лютага Telegram перастаў быць даступны для карыстальнікаў прыладаў кампаніі Apple. Дадатак нельга было знайсці ў пошуку ні ў Беларусі, ні за мяжою.

Заснавальнік Telegram Павел Дураў заявіў у сваім твітары, што месенджар хутка вернецца ў App Store: «Праблема нязначная, хутка павінен вярнуцца».

Пазней высветлілася, што прычына выдалення Telegram звязаная з наяўнасцю ў ім «непрымальнага кантэнту».

«Apple папярэдзіла кампанію аб тым, што нашым карыстальнікам быў даступны непрымальны кантэнт, і абодва дадаткі былі знятыя з App Store. Як толькі мы забяспечым абарону, мы чакаем, што яны вернуцца ў App Store», — пракаментаваў сітуацыю Дураў у сваім мікраблогу ў Твітары.

Варта адзначыць, што з крамы дадаткаў для мабільных прыладаў Android месенджар не знікаў.

nn.by

1
Сеп / Адказаць
01.02.2018 / 23:12
Слушна.
0
Гость / Адказаць
04.02.2018 / 09:00
Неужели из-за "Нашей Нивы" ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру