01.02.2018 / 19:00

Узбекістан і Кітай просяць адкрыць у сябе кафедры беларускай мовы 27

Замежныя ВНУ хочуць ствараць у сябе кафедры беларускай мовы, паведаміў на прэс-канферэнцыі прарэктар па вучэбнай працы і інтэрнацыяналізацыі адукацыі БДУ Сяргей Ходзін, паведамляе «Мінск-Навіны».

У БДУ звярталіся з аднаго з узбекскіх універсітэтаў з просьбай дапамагчы адкрыць кафедру беларускай мовы. Такая ж просьба паступіла і з Пекінскага універсітэта замежных моў.

БДУ аказвае падтрымку Цэнтрам беларускай мовы і культуры ва ўкраінскіх, азербайджанскіх і казахстанскіх універсітэтах. А ў Латвіі, Польшчы і Літве працуюць беларускамоўныя школы.

2
Сваяк / Адказаць
01.02.2018 / 19:16
Калі беларусы не пачнуць размаўляць на роднай мове, тады толькі ў Кітае і Узбекістане яна і застанецца.
Няўжо так  цяжка, па-троху, па-слову кожны дзень ужываць беларускую мову?
2
Хэльвіг / Адказаць
01.02.2018 / 19:39
Сытуацыя выглядае трохі дзіўна, расейскамоўны БДУ дапамагае адкрыць кафедры беларускай мовы ў Ташкенце і Пэкіну. Справа безумоўна добрая, але ў гэтым пытаньні трэба пачынаць з сябе.
8
Юзік / Адказаць
01.02.2018 / 19:41
У Польшчы НЯМА беларускамоўных школ! Усё навучанне ідзе на польскай мове, толькі ў некаторых школах па жаданні бацькоў беларуская мова вывучаецца факультатыўна. Затое ў Беларусі касцельныя "палякі" чамусці патрабуюць школ, у якіх навучанне цалкам вялося б на польскай мове. Ва ўсім свеце навучанне вядзецца на мове тытульнай нацыі.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру