01.02.2018 / 20:41

У Літве арыштавалі трох імаверных расійскіх шпіёнаў 4

У Літве арыштавалі трох грамадзян краіны па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Расіі за ўзнагароджанне, паведамляе Delfi.

Арыштаваныя падазраюцца ў тым, што перадавалі інфармацыю аб вайсковых і стратэгічных аб'ектах па замове разведвальных службаў Расіі. Падазраваныя арыштаваныя ў рамках двух асобных дасудовых расследаванняў. Двое з падазраваных раней служылі ва Узброеных сілах Літвы, адзін з іх працаваў у ВПС Літвы.

Праваахоўныя органы Літвы пачалі расследаванне на падставе інфармацыі ваеннай разведкі, у ходзе расследавання былі праведзеныя дзясяткі ператрусаў. Падазраваным пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў.

Як паведамляе пракуратура Літвы, за перыяд з 2014 года ў Літве раскрыта ў агульнай складанасці 12 чалавек, якія падазраюцца ў шпіянажы. Пяць чалавек ужо асуджаныя і атрымалі тэрміны пазбаўлення волі.

Delfi

3
Верны / Адказаць
01.02.2018 / 22:59
Прыдстаўляю колькі рускіх шпіёнаў у нас. Не меншы дзівізіі.
2
Кнехт / Адказаць
01.02.2018 / 23:13
Амаль кожны расеец, які выяжджае за мяжу ці пражывае ў замежжы падсвядома лічыць сябе расейскім разведчыкам. Нават без вярбоўкі з боку ФСБ, па "зову сэрца". 
Чаму так адбываецца? Магчыма, ад пачуцця помсты за лепшае жыццё за мяжой.
3
MrDDS777 / Адказаць
02.02.2018 / 08:47
Кнехт,бу-га-га! )))))))))))))))
Паранойя не значит, что не следят? Это где-то советская логика 1937 года - кругом ураги. Про тебя как раз.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру