Getty Images

Getty Images

Старэйшы сын Фідэля Кастра, 68-гадовы Фідэль Анхель Кастра Дыяс-Баларт скончыў жыццё самагубствам. Па іх дадзеных, апошнія месяцы медыкі аказвалі Кастра дапамогу ў сувязі з глыбокай дэпрэсіяй.

Спачатку ён знаходзіўся ў шпіталі, а затым быў пераведзены на амбулаторнае лячэнне.

Дыяс-Баларт, якога на Кубе называлі Фідэліта, нарадзіўся ў 1949 годзе ў Гаване.

У 1968 годзе ён паступіў у Варонежскі дзяржаўны універсітэт, пасля двух гадоў навучання перавёўся ў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Ён скончыў універсітэт па спецыяльнасці «ядзерная фізіка», пасля чаго быў аспірантам у аспірантуры Інстытута атамнай энергіі ў падмаскоўнай Дубне.

У апошні час Фідэль займаў пасады дарадцы па навуцы Дзяржрады Кубы, а таксама быў намеснікам прэзідэнта Кубінскай акадэміі навук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0