Генпракуратура Расейскай Фэдэрацыі адмовіла Харватыі ў выдачы былога міністра абароны Югаславіі Велька Кадзіевіча, якога вінавацяць у цяжкіх ваенных злачынствах.
Паводле харвацкіх уладаў, у 1991 г. падчас ваенных дзеяньняў у Харватыі, якая летам таго году абвясьціла незележнасьць ад Югаславіі, Кадзіевіч асабіста аддаваў загады пра крывавыя апэрацыі ў гарадах Дуброўнік і Вукавар.
Расея сьцьвярджае, што Кадзіевіч прызнаны ўцекачом, а значыць не выдаецца. Да таго ж 13 жніўня 2008 году прэзыдэнт Мядзьведзеў падпісаў указ ад наданьні Кадзіевічу расейскага грамадзянства.
«Гэта азначае, што ён (Кадзіевіч) ня можа паўстаць перад харвацкім судом», -- выказаў шкадаваньне пасол Харватыі ў Расеі.
Вукавар у гісторыі балканскай вайны называюць харвацкім Сталінградам.
Тры месяцы ў 1991 г. абаронцы гораду, што знаходзіцца на мяжы з Сербіяй, стрымлівалі атакі югаслаўскай арміі, якая на той час складалася пераважна з сербаў. Паводле харвацкага боку, сербскія сілы мелі колькасную перавагу ў 20 разоў.
Падчас баёў горад быў цалкам разбураны. Нягледзячы на гэта абарона Вукавара выклікала ў Харватыі калясальны патрыятычны ўздым.
Сербскія сілы, што ўступілі ў горад, жорстка расправіліся зь яго абаронцамі. 18-21 лістапада 1991 г. непадалёк ад гораду была праведзена масавая экзэкуцыя харвацкіх ваеннапалонных.
Некаторыя будынкі ў Вукавары разбураныя і да сёньня.
Мэмарыял на месцы масавай экзэкуцыі харвацкіх салдатаў.
Вукавар з вышыні птушынага палёту.
Фота vukovar.hr