Плануецца, што «лятаючае таксі» будзе перавозіць людзей і тавары ў аб'езд пробак і здзяйсняць кароткія пералёты паміж некалькімі пасадкавымі пляцоўкамі ў межах аднаго горада. Наступным этапам выпрабаванняў Vahana стане пераход ад простага вертыкальнага пад'ёму да сапраўдных пілатуемых палётаў паміж двума аддаленымі пунктамі.

Airbus заявіла, што хоча стварыць парк аўтаномных мультыротарных электрычных беспілотнікаў VTOL, якія змогуць пералятаць з даху на дах у гарадах са шчыльнай забудовай. Праект быў запушчаны ў пачатку 2016 года, з тых часоў кампанія рэгулярна паведамляе пра свае дасягненні.

Кампанія плануе распрацаваць рынкавую версію машыны да 2020 года. Памеры прататыпа складаюць 6,2 метра ў шырыню, 5,7 метра ў даўжыню, 2,8 метра ў вышыню, а яго вага — 745 кг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?