1 лютага ў Франкфурце-на-Майне (Нямеччына) на 108-м годзе жыцця памёр вядомы навуковец Барыс Кіт.
Пра смерць Барыса Кіта паведаміла ягоная жонка Тамара Казевіч.
Барыса Кіта пахаваюць на праваслаўных могілках у нямецкім горадзе Вісбадэне, дзе каля 30 гадоў таму сам Барыс Кіт выкупіў участак. Дата пахавання пакуль невядомая.
Барыс Кіт нарадзіўся 6 красавіка 1910 году ў Санкт-Пецярбургу ў сям'і беларуса. Пасля рэвалюцыі выехаў на радзіму бацькі ў вёску Агароднікі Карэліцкага раёна, закончыў Навагрудскую беларускую гімназію, Віленскі ўніверсітэт. Паводле адукацыі быў настаўнікам, працаваў дырэктарам Віленскай і Наваградскай беларускамоўных гімназій, настаўніцкіх семінарый у Паставах і Маладзечне.
У 1930-я двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1944 быў арыштаваны нацысцкім гестапа і прысуджаны да смерці, але яго цудам уратавалі два яго былыя вучні.
Пасля вайны эміграваў у ЗША.
У ЗША ён працаваў на касмічнае агенцтва НАСА, распрацоўваў паліва для ракетных рухавікоў.
На пенсію Кіт пераехаў з ЗША ў Нямеччыну, у Франкфурт-на-Майне, каб быць бліжэйшым да Бацькаўшчыны. Колькім людзям ён дапамог!
Каментары