03.02.2018 / 12:31

Прэзідэнт Фінляндыі стаў бацькам у 69 гадоў 11

Прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Ніінісцё, у канцы студзеня пераабраны на другі тэрмін, зноў стаў бацькам у 69 гадоў, паведамляе ТАСС.

Саўлі Ніінісцё

У прэзідэнта Саўлі Ніінісцё і яго 40-гадовай жонкі Ені Хаўкіо 2 лютага каля 20:00 (21:00 па Мінску) нарадзіўся хлопчык. Па словах бацькі, які прысутнічаў пры нараджэнні, маці і дзіця адчуваюць сябе добра.

Пра тое, што ў сям'і Ніінісцё неўзабаве чакаецца радасная падзея, стала вядома ў кастрычніку. У канцылярыі прэзідэнта тады паведамілі, што, паколькі гаворка ідзе пра падзею ў асабістым жыцці кіраўніка дзяржавы, гэта не паўплывае на выкананне яго бягучых абавязкаў.

Ніінісцё кіруе краінай з 2012 года. Ніінісцё і Хаўкіо ўступілі ў шлюб 3 студзеня 2009 года. Першая жонка прэзідэнта загінула ў ДТЗ у 1995 годзе.

Ені Хаўкіо

1
Сваяк / Адказаць
03.02.2018 / 12:53
Ну дык Фінляндыя першая выйшла з Маскавіцкай імперыі, і таму займае адно з першых месц у свеце па ўзроўню жыцця і яго працягласці.
Там многа 100-гадовых старых людзей, і таму нарадзіць дзіцё ў 69 - не такі ўжо і рэдкасны выпадак.
Хай расце здаровенькім ! Шчасця і прэзідэнту Фінляндыі.
Можа і мы калісь  выйдзем з гэтай паганай маскавіцкай імперыі і зажывём як фіны ?
28
30 / Адказаць
03.02.2018 / 12:57
Впечатляющая безответственность. По объективной статистике в этом возрасте он может склеить ласты в любой момент. И кто его ребенка растить будет?! Ребенок вырастет не видя отца. Супер!
2
Беларус / Адказаць
03.02.2018 / 13:09
Вiншуем маладых.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру