У прадстаўленым на бягучым тыдні Democracy Index 2017 Беларусь заняла 138 месца з 165, паведамляе thinktanks.by.

Гэта горшы паказчык у параўнанні з суседнімі краінамі. Так Літва ў Індэксе дэмакратый заняла 37-ю пазіцыю, Латвія — 40-ю, Польшча — 53-ю, а Украіна — 83-ю. Расія не нашмат апярэдзіла Беларусь, апынуўшыся на 135-м радку.

Ніжэй нашай краіны ў рэйтынгу дэмакратый размясціліся такія постсавецкія рэспублікі як Казахстан (141-е месца), Азербайджан (148-е месца), Узбекістан (158-е месца), Таджыкістан (159-е месца).

У першую пяцёрку рэйтынгу ўваходзяць Нарвегія, Ісландыя, Швецыя, Новая Зеландыя і Данія, названыя дзяржавамі «з паўнавартаснай дэмакратыяй».

Замыкаюць Democracy Index 2017 Чад, Сірыя і Паўночная Карэя.

У 2017 годзе дзве краіны змянілі катэгорыі ў індэксе. Малдова з краін з «недасканалай дэмакратыяй» перасунулася ў групу «гібрыдных», а Арменія з «аўтарытарных краін» патрапіла ў спіс «гібрыдных».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0