03.02.2018 / 21:37

Гомельскія ратавальнікі дапамаглі хлопчыку, які захрас… у фотаапараце 6

У адной са школ Гомеля дзіця засунула палец у фотаапарат і самастойна дастаць яго не магло. Супрацоўнікі Гомельскага МНС выехалі на выклік, паведамляе сайт ведамства.

Ратавальнікі ўбачылі, што першакласнік засунуў указальны палец правай рукі ў адсек для батарэі фотаапарата і самастойна дастаць яго не змог.

Работнікі МНС пры дапамозе спецпрылады вынялі палец дзіцяці. Стан хлопчыка здавальняючы, у шпіталізацыі ён не мае патрэбы.

0
Не з бугра / Адказаць
03.02.2018 / 21:49
Зараз у школах пачнуць зьбіраць подпісы з настаўнікаў, што правялі інструктаж, куды нельга засоўваць пальцы....
0
Ганка-самагоншчыца / Адказаць
03.02.2018 / 23:32
Дык а фоцік не пашкодзілі хоць?
4
хамса / Адказаць
03.02.2018 / 23:53
а я дауно кажу, што фоцик - гэта зло)
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру