Жыхар Алма-Аты Дзягілеў працуе мадэллю. Ён зрабіў жаночую прычоску, макіяж і даслаў свае фоты для ўдзелу ў конкурсе Miss Virtual Kazakhstan. Назваўся ён пры гэтым Арынай Аліевай з Шымкента.
Ілай Дзягілеў у вобразе дзяўчыны. Фота ён перадаў СМІ сам.
Усяго ў конкурсе бралі ўдзел прыкладна 4000 дзяўчат. У фінал прайшлі толькі дзесяць, у тым ліку Ілай. Больш за тое, яго здымкі набралі найбольш галасоў.
Сам хлопец кажа, што вырашыў узяць удзел у конкурсе на спрэчку з сябрамі.
Ілай Дзягілеў працуе мадэллю.
Ілай тлумачыць, што хацеў таксама звярнуць увагу на гонку за штучным хараством, калі, кажа ён, многія дзяўчаты аднатыпныя, усе на адзін капыл фарбуюцца і апранаюцца. Ён з такім падыходам не згодны і лічыць, што прыгожае ўсё тое, што індывідуальна.