04.02.2018 / 11:46

Гамяльчук, дзіця якога памерла ў радзільні, выйшаў на пікет 37

4 лютага ў Гомелі на пікет выйшаў Сяргей Башмур, бацька маленькага Мішы, які памёр у радзільні 28 чэрвеня 2017 года, паведамляюць «Моцныя навіны». Сяргей ужо доўгі час спрабуе высветліць, чаму памёр яго сын. Бацькі звярталіся ў розныя інстанцыі з патрабаваннем правесці разбіральніцтва.

Сяргей Башмур. Фота gomel.today.

Апошняй кропляй стала адмова Следчага камітэта ў завядзенні крымінальнай справы. Смерць устаноўлена, а вінаватых няма — менавіта гэта прымусіла Сяргея выйсці на пікет.

Летам мінулага года ў Гомельскай абласной радзільні на шосты дзень памёр нованароджаны сын Сяргея і Таццяны. Медыцынскае заключэнне — нявызначаная ўнутрычэраўная інфекцыя. Бацькі запатрабавалі разбіральніцтваў. Па выніках экспертызы Следчы камітэт не знайшоў падстаў для падаўжэння расследавання і ўзбуджэння крымінальнай справы. Сяргей падаваў заяву ў Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт на правядзенне адзіночнага пікету. Аднак яму прыйшоў адмоўны адказ.

Сёння ён выйшаў, каб распавесці людзям пра сваю праблему і пра бяздзейнасць гарадскіх уладаў. Разам з неабыякавымі людзьмі Сяргей хоча дамагчыся адкрытасці і галоснасці ў медыцыне.

«Я асабіста сутыкнуўся з тым, што даказаць віну з боку медыкаў практычна немагчыма. Следства па расследаванні спраў, звязаных з медыцынскімі выпадкамі, падобнымі на мой, практычна няма. Следчы збірае інфармацыю, апытваючы тых медработнікаў, якія мелі дачыненне да лячэбнага працэсу. Усе ў адзін голас сцвярджаюць: рабілі ўсё згодна з пратаколам. Забіраецца ўся дакументацыя, у якой усё ўжо добра напісана. Я хачу ведаць ад самага пачатку, што адбываецца з дзіцём, калі яго адрываюць ад грудзей маці: якія прышчэпкі яму робяць, ці належным чынам сочаць за здароўем нованароджанага», — тлумачыць Сяргей.

Пакуль Сяргей атрымлівае толькі адпіскі. Да гэтага часу ніхто не можа растлумачыць яму, адкуль узялася унутрычэраўная інфекцыя і хто вінаваты ў смерці сына.

«Я не збіраюся сядзець на месцы. Хачу, каб гарадскія ўлады навялі парадак у радзільнях, шпіталях, паліклініках. Чаму такое стаўленне да нас, да простых людзей? Чаму замест аказання псіхалагічнай дапамогі маёй жонцы, выпісалі на ўсе чатыры бакі без рэкамендацый? Я ўжо які месяц спрабую дабіцца праўды, даведацца, ад чаго канкрэтна памерла маё дзіця і як гэта прадухіліць у далейшым. Але лекары па-ранейшаму не могуць выразна паставіць дыягназ. Калі з такімі праблемамі не разабрацца цяпер, то любы зможа апынуцца на нашым месцы, — кажа Сяргей. — Я напісаў у Следчы камітэт аб аднаўленні праверкі па нашай справе. Чакаю адказ. Калі мне адмовяць, то буду ісці далей. Хачу, каб кіраўніцтва нашай краіны мяне пачула і нарэшце навяло парадак у нашым рэгіёне, паколькі мясцовыя чыноўнікі не ў стане гэта зрабіць».

nn.by

14
дзяркач / Адказаць
04.02.2018 / 11:52
Парвільна, Сяргей. "Дзяражава для народа, нараджайце паболей".
13
Вітаю! / Адказаць
04.02.2018 / 11:54
Гэта наша медыцына. У нашай сям'і быў падобны выпадак! Жонку адвёз у радзільню, бо ўжо прыйшоў час нараджаць. Усё было добра да гэтага часу. РАніцай яна мне тэлефануе і кажа што ўжо будзе нараджаць мёртвага. У іх там свая мафія! Яны ўсе адзін аднаго там абараняюць.
20
Natallia / Адказаць
04.02.2018 / 12:21
Нажаль мафія такая не толькі ў Беларусі, а па ўсім свеце. Нічога нікому вы не дакажыце. Усё будзе шыта-крыта, патрэбныя паперы і ўсё па пратаколу. Нараджала свайго сыночка ў Германіі.
На 10 дзень пасля родаў высветлілася, што ў яго пухліна. Выпісалі з лякарні як 100% здаровага, хоць ён згубіў шмат вагі і так і не набраў да выпіскі. У дзіцячага доктара нават сумневы не закраліся, што штосьці не так. Пасля хіміі ў яго быў моцны жар. Ніякія антыбіотыкі не дапамагалі, лекары ў адну дудку дулі, што гэта мультырэзістэнтная бактэрыя, хоць ні адзін аналіз, які яны бралі не паказваў ніякіх бактэрый. На запытанні, адкуль яна ўзялася, толькі рукамі разводзілі, маўляў у выхадцаў з Усходняй Еўропы яна пашырана, то бішь як бы ад мяне...Хоць ён нарадзіўся праз кесарава... Ой, Божа, і такіх вось дурдом суправаджаў нас усю дарогу, ад нараджэння, праз усё лячэнне і да апошняга дня сыночка... (((
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру