«На мінскім рынку «Ждановічы» спакойна гандлююць пнеўматычнай зброяй пад чырвоным сцягам з сярпом і молатам. Сцягам дзяржавы, якой няма, хоць Беларусь даўно незалежная.

Прылавак са зброяй пад чырвоным сцягам стаіць ля самага ўвахода на рынак, непадалёк ад аўтобуснага прыпынку «Масюкоўшчына» — міма яго не пройдзеш. Сцяг з камуністычнай сімволікай (забароненай у нашых еўрапейскіх краінах-суседках, але не ў нас), што лунае над «Ждановічамі», можна ўбачыць здалёк.

Адміністрацыйных парушэнняў паводле беларускіх законаў у гэтым быццам бы няма, таму адміністрацыю рынка, падобна, гэта не хвалюе. Аднак з улікам таго, што апошнім часам савецкая сімволіка далёка не ўсім даспадобы, адміністрацыі варта было б задумацца.

У многіх беларускіх сем’ях сваякі пацярпелі ад «Вялікага тэрору», сталінскіх рэпрэсій, былі растраляны альбо прайшлі праз лагеры. І ўсё гэта так ці інакш звязана з падобнай сімволікай. Але паспрабуйце гэта растлумачыць прадаўцу за прылаўкам.

Відаць, не ўсім даспадобы незалежнасць нашай маладой ды самастойнай Беларусі. Камусьці хочацца ўсё вярнуць у мінулае. Дык можа трэба не за патрыётаў брацца, якія выступаюць за нашу незалежнасць і цэласнасць, а правяраць тых, каму наша незалежнасць не даспадобы?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?