Як растлумачылі ў ДАІ, рух транспарту па пантонным масце праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне часова перакрыты праз пагаршэнне надвор'я.

«Людзей перапраўляюць на пароме. Для аўтамабіляў прадугледжаны аб'езд праз Мазыр і Пінск», — інфармуюць у Дзяржаўтаінспекцыі.

Рух па пантонным масце праз Прыпяць быў адноўлены 31 студзеня пасля таго, як праз рэзкую змену надвор'я 14 студзеня было пашкоджана мацаванне пантоннага моста. Ён замяняе стацыянарны аўтамабільны мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, у канструкцыі якога 7 снежня мінулага года выявілі трэшчыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?