04.02.2018 / 15:38

Моцны парывісты вецер захаваецца ў Беларусі ў панядзелак, маразы будуць мацнець

Моцны парывісты вецер паўночных кірункаў — да 15-17 м/с — захаваецца ў Беларусі і ў панядзелак, паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі.

Як абяцаюць сіноптыкі, будзе воблачна з праясненнямі, у некаторых раёнах пройдзе невялікі кароткачасовы снег, магчымая слабая мяцеліца. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай панізіцца да -7…-13 градусаў марозу, па паўднёвым захадзе — да -4…-6 градусаў. У другой палове дня чакаецца да -4…-10 градусаў.

У Мінску тэмпература ноччу і раніцай будзе -6…-9 градусаў, на працягу дня — -5…-7 градусаў, вечарам магчымы снег.

nn.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру