04.02.2018 / 19:52

Аляксандр Лукашэнка і Коля згулялі ў адной камандзе і перамаглі ветэранаў хакея Швейцарыі ФОТЫ 80

Каманда прэзідэнта Беларусі перамагла ветэранаў хакея Швейцарыі з лікам 11:4 (4:1, 3:2, 4:1) у матчы, які прайшоў на лёдзе «Чыжоўка-Арэны», піша Белта.

Фота president.gov.by.

Падчас гульні на лёдзе часта адначасова аказваліся Аляксандр і Коля Лукашэнкі. Яны дапамаглі беларускай камандзе ў сярэдзіне першага перыяду рэалізаваць большасць. З іх перадачы шайбу закінуў Павел Белы.

Да перапынку хакейная каманда прэзідэнта Беларусі яшчэ тройчы адзначылася дакладнымі кідкамі. Аўтарамі галоў сталі Аляксей Цітавец і Генадзь Савілаў. Падчас чацвёртага ўзяцця варот швейцарцаў Андрэю Асташэвічу, які ўдала дзейнічаў на пятачку каля брамы апанентаў, зноў асісціравалі Коля і Аляксандр Лукашэнка.

Фота president.gov.by.

Фота president.gov.by.

Швейцарцы, якімі кіраваў славуты савецкі хакеіст, двухразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Якушаў, пастараліся дапускаць менш памылак у абароне і крыху скарацілі адставанне ў ліку. Аднак у заключныя 20 хвілін гульні беларуская каманда яшчэ чатыры разы засмуціла супернікаў. Аўтарам адной з шайбаў стаў Мікалай Лукашэнка. Трэцюю дзейсную перадачу ў матчы запісаў у свой актыў Аляксандр Лукашэнка. У выніку беларусы перамаглі з лікам 11:4.

nn.by

0
хамса / Адказаць
04.02.2018 / 19:59
ахаха.. і бацька, і сын пад аднолькавым нумарам - 01 (як такое можа быць?) святога духа толькі не хапае)
1
dalwitz / Адказаць
04.02.2018 / 19:59
Вот оно что ! А я голову сломал ...чего вдруг Чижовка оцеплена и сторожевые собаки всюду !
2
Алесь / Адказаць
04.02.2018 / 20:05
Как это надоело...
Паказаць усе каментары/ 80 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру