04.02.2018 / 21:10

Рэспубліка Карэя зацікаўлена ў бязвізе з Беларуссю 8

Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне» Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Ёнг Хо, перадае Белта.

Кім Ёнг Хо.

«Прыкладаюцца вялікія намаганні для таго, каб вырашыць пытанне адмены віз паміж Рэспублікай Карэя і Беларуссю. Сёлета плануецца візіт міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў нашу краіну. У час перамоваў мы хацелі б заключыць пагадненне аб бязвізавых паездках. Думаю, у бліжэйшы час мы зможам ажыццявіць задуманае. Гэта стала б добрым падмуркам для развіцця нашых адносін ва ўсіх сферах», — сказаў Кім Ёнг Хо.

nn.by

8
Змагар Адась / Адказаць
04.02.2018 / 21:22
Трэба ўдакладніць, якая Карэя - Паўднёвая або Паўночная.
Бо Паўночная Карэя - таксама Рэспубліка, да таго ж, у адрозненне ад Паўднёвай, Народна-Дэмакратычная.
0
тутэйший / Адказаць
04.02.2018 / 22:31
Змагар Адась, здесь уточнение не нужно. указано полное официальное название страны. у кндр своё полное название
0
Раман / Адказаць
04.02.2018 / 23:16
Змагар Адась, проста Рэспубліка Карэя - гэта Паўднёвая. "Народная-дэмакратычная" - гэта Паўночная. 

Бязвіз будзе з Паўднёвай. Хоць гэта радуе. 
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру