04.02.2018 / 21:59

На Кіпры абралі прэзідэнта 4

У другім туры Нікас Анастасіадзіс атрымаў упэўненую перамогу над прадстаўніком левых сілаў. Ён застанецца ва ўладзе яшчэ на пяць гадоў, паведамляе DW.

Нікас Анастасіадзіс.

Па дадзеных міністэрства ўнутраных спраў, Нікас Анастасіадзіс набраў амаль 56 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў. Яго супернік, кандыдат ад левых сілаў Стаўрас Малас, якога падтрымлівала ўплывовая Прагрэсіўная партыя працоўнага народа Кіпра, атрымаў падтрымку 44 адсоткаў выбаршчыкаў. Ён ужо павіншаваў Анастасіадзіса. Пераможца другога тура выйграў і першы тур — у ім ён набраў 35,5 адсотка галасоў.

Прыхільнікі Анастасіадзіса святкуюць перамогу на галоўнай плошчы Нікасіі, паведамляюць агенцтвы. Яго гістарычнай задачай будзе спрыяць аб'яднанню падзеленай на грэцкую і турэцкую часткі выспы. Чарговы раўнд перамоваў аб аб'яднанні кіпрскай дзяржавы ў швейцарскім Кран-Мантана летам завяршыўся безвынікова. Абодва супернікі ў другім туры выступалі за працяг перамоваў.

Галоўным спрэчным пытаннем на перамовах з'яўляецца сістэма дзяржаў-гарантаў, а таксама пытанне вываду турэцкіх вайскоўцаў з выспы. Анкара выказала гатоўнасць вывесці вялікую частку свайго кантынгенту, які цяпер складае 35 тысяч салдат, з непрызнанай міжнароднай супольнасцю Турэцкай рэспублікі Паўночнага Кіпра. Але пры ўмове, што астатняя частка вайсковага кантынгенту працягне знаходзіцца на востраве як мінімум на працягу 15 гадоў, а Турцыя захавае статус дзяржавы-гаранта. Улады Кіпра і Грэцыі настойваюць на поўным вывадзе турэцкіх войскаў з выспы і заяўляюць, што дзяржавы ЕС не маюць патрэбы ў дзяржавах-гарантах.

nn.by

8
Паркинсон / Адказаць
04.02.2018 / 22:41
Ставленник Москвы. Русские хакеры вмешались в выборы.
1
Клеафас / Адказаць
04.02.2018 / 22:49
Так іх! пра што дамаўляцца з акупантамі? Нн, чаго не пішаце пра дэманстрацыю ў Афінах? Больш за 1,5млн на вуліцах - гэта не навіна? Нам ёсць чым натхніцца перад бнр100)
1
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
04.02.2018 / 23:57
Буржуй пракляты. А таварыш Малас праявіў сацыял-згодніцтва замест паслядоўнай рэвалюцыйнасці, мабілізацыі масаў на барацьбу з буржуазіяй.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру