МНС

МНС

У нядзелю каля 22.15 насупраць дома па вуліцы Якуба Коласа, 25 «Нісан Альмера» сутыкнуўся з трамваем №1, які ехаў з Зялёнага Луга ў бок вакзала. У Мінскім гарадскім упраўленні МНС інфармацыю аб ДТЗ пацвердзілі, піша Тут.by

- Работнікамі МНС з выкарыстаннем аварыйна-выратавальнай прылады з аўтамабіля быў выратаваны кіроўца і перададзены брыгадзе хуткай дапамогі. З рознымі траўмамі ў цяжкім стане мужчына быў шпіталізаваны, — распавяла афіцыйны прадстаўнік МНС Мінска Вольга Мельчанка.

Вядома, што «Нісанам» 2017 года выпуску кіраваў вадзіцель 1982 года нараджэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0