Reuters.com

Reuters.com

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) разгледзеў заяўку Алімпійскага камітэта Расіі, які папрасіў даслаць запрашэнні на Гульні-2018 на 15 прадстаўнікоў дэлегацыі, апраўданых Спартыўным арбітражным судом у Лазане (CAS), і вынес адмоўнае рашэнне. Гэта вынікае з заявы, апублікаванай на афіцыйным сайце міжнароднай арганізацыі.

Расійскі камітэт прасіў дапусціць да спаборніцтваў скелетаністаў Аляксандра Траццякова, Алену Нікіціну, Марыю Арлову, Сяргея Чудзінава, лыжнікаў Аляксандра Лягкова, Яўгена Бялова, Максіма Вылягжаніна, Аляксандра Бяссмертных, Яўгенію Шапавалаву, Наталлю Матвееву, канькабежцаў Вольгу Фаткуліну, Аляксандру Румянцаву, Арцёма Кузняцова, саначнікаў Таццяну Іванову, Альберта Дземчанку.

Раней стала вядома, што Спартыўны арбітраж адмяніў дыскваліфікацыю 28 спартсменам і яны мелі шанец паехаць у Карэю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0