З 12 сакавіка паркоўка на вуліцы Карла Маркса ў Мінску стане платнай. У тэставым рэжыме сістэма пачне працаваць ужо з панядзелка. Тут ужо паставілі інфармацыйныя стэнды пра тое, што сістэма пачынае працаваць у тэставым рэжыме.
Плаціць за паркоўку трэба будзе па буднях з 8 раніцы да 20:00. Гадзіна будзе каштаваць адзін рубель.
Аплаціць стаянку можна праз мабільны тэлефон, дадатак для смартфона, інтэрнэт-банкінг, аплатныя тэрміналы або «картай паркоўкі», якія прадаюцца ў кіёсках «Белсаюздрук».