З-за парываў ветру (да 11 м/с) і снегападу (да 17,4 мм) у Гомельскай вобласці ёсць выпадкі падзення дрэў, у выніку пашкоджаныя 13 легкавых аўтамабіляў. Пацярпелых няма, паведамляе прэс-служба МНС.

 У Светлагорскім і Веткаўскім раёнах падраздзяленні МНС дапамаглі вызваліць са снежных заносаў 2 аўтобусы (у якіх знаходзіліся 40 чалавек).

У нядзелю і да 6:00 раніцы панядзелка перыядычна адключалася электрычнасць у 322 населеных пунктах. Адключэнні аператыўна ліквідуюцца. Па стане на 06:00 без электразабеспячэння застаюцца 5 населеных пунктаў і 68 трансфарматарных падстанцый у Гомельскай і Віцебскай абласцях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0