Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі выступіў з відэазваротам, у якім пракаментаваў прыняцце ў краіне «закона пра Халакост», які, у прыватнасці, уводзіць крымінальную адказнасць за прыпісванне палякам ваенных злачынстваў у гады Другой Сусветнай вайны. Па словах Маравецкага, прычынай з'яўлення такога закона стала «барацьба з фальсіфікацыяй гісторыі».

Відэазварот, запісаны на англійскай мове, апублікаваны на YouTube-канале канцылярыі польскага прэм'ера.

Маравецкі адзначыў, што Польшча стала першай дзяржавай, якая падвергнулася нападу ў гады Другой Сусветнай і перажыла «нямецкую і савецкую акупацыю». Ён нагадаў, што на тэрыторыі Польшчы існавалі канцэнтрацыйныя лагеры, у якіх нацысты знішчалі яўрэяў, цыганоў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў.

«Адмаўленне Халакосту — гэта не толькі адмаўленне злачынстваў немцаў, ёсць і іншыя спосабы фальсіфікацыі гісторыі. Прыкладам найгоршым варыянтам гэтай хлусні можна назваць сітуацыю, у якой нехта здымае адказнасць з тых, хто сапраўды вінаваты ў злачынстве і ускладае яе на іх ахвяр. Мы хочам змагацца з гэтай хлуснёй», - заявіў Маравецкі. З гэтай мэтай Польшча прымае закон, распрацаваны Інстытутам нацыянальнай памяці, падсумаваў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0