Бяда адбылася ў вёсцы Ракітніца пад Жабінкай.

Мужчыны, якія займаліся будаўнічымі працамі, зрабілі перапынак. 75-гадовы мужчына заўважыў піўную бутэльку, што стаяла ля дома. Ён зрабіў глыток — пазней яму стала кепска.

Мужчыну адвезлі ў бальніцу, але выратаваць не змаглі. Ён памёр.

Паводле заключэння эксперта Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз у вадкасці быў гідрафтарыд амонія, які, як правіла, выкарыстоўваецца ў будаўнічых мэтах для апрацоўкі бярвення. Дадзенае рэчыва змяшчалася ў крыві мужчыны ў канцэнтрацыі 1,1 мг, што з'яўляецца смяротнай для арганізма чалавека.

Жабінкаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?