Літаратура

11 апавяданняў і 2 прыпавесці. Выйшла новая кніга прозы Уладзіміра Някляева

«На ўсякім сьвеце» — так называецца новая кніга прозы Ўладзімера Някляева. У ёй адзінаццаць апавяданьняў і дзьве прыпавесьці. Хаця падзел на гэтыя жанры даволі ўмоўны, асабліва, калі казаць пра такога літаратара як Уладзімер Някляеў. Ён дэбютаваў вершамі і шырокае прызнаньне займеў за паэтычныя зборнікі. Але проза не адпускае Някляева ўжо ня першы год, а за раман «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» ён атрымаў прэмію імя Ежы Гедройця.

«Што б ні казалі, ні плялі, мы не ў зямлі, а на зямлі!» — напісаў Уладзімер Някляеў у адным з вершаў. У ягоных творах увогуле як бы няма памерлых. Усе — жывыя. Не Ў зямлі, а НА зямлі, не Ў небе, а ПАД ім. І гэта ня толькі дае чытачу адчуваньне цэласнасьці сьвету, але і дазваляе аўтару ствараць неверагодныя, фантастычныя — і ў той жа час на дзіва рэальныя сюжэты, што і стала зьместам кнігі «На ўсякім сьвеце».

Сьветаў, як вядома, два — гэты і той. У прыпавесьці, якая дала назву кнігі, яны злучыліся ў адзін. Усе памерлыя на Дзяды прыйшлі жывымі да сваёй роднае хаты і галоўны герой зусім не дзівіцца, пабачыўшы гэткую фантасмагорыю. У адным з інтэрвію аўтар сказаў, што гэтым творам ён хацеў сабраць у адным месцы ў адным часе ўсю сваю сям’ю. «…маю на увазе сям’ю з дзядамі, прадзедамі, прапрадзедамі і так далей у глыбіню стагодзьдзяў. Гэта спроба праз аб`яднаньне маёй крэўскай сям’і (Уладзімер Някляеў родам з Крэва) аб`яднаць у адну сям’ю ўсю Беларусь».

Фантазійнага ў новай кнізе шмат. Чаго варты хаця б шчымлівы сюжэт пра тое, як намаляваная на капоце машыны малпа ў крытычны момант ажывае і ратуе з пад колаў дзіця («Што да чаго?»).

Ці спрадвечная гісторыя братазабойства, наноў пераказаная праз дачыненьні катоў, якая так і называецца — «Каты». Альбо шчымлівы сюжэт пра каханьне й нянавісьць акторкі і палкоўніка ў «Школе танцаў».

Гэтыя ды некаторыя іншыя апавяданьні можна назваць паэтычным рэалізмам, але ўсялякія намёкі на паэтычнасьць зьнікаюць у творах, заснаваных на нядаўнім суровым жыцьцёвым досьведзе аўтара. Асабліва суровым у апавяданьні «Зьмены сувязяў», якое напісана пад час хатняга арышту, якім яму замянілі турэмнае зьняволеньне ў гэтак званай «амэрыканцы», куды Ўладзімера Някляева зьвязенілі ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў-2010.

Актыўныя допыты — так, аказваецца, называюцца катаваньні, якімі з вязьня сьледчыя спрабуюць здабыць патрэбныя прызнаньні. Парог болю — таксама мяжа паміж гэтым сьветам і тым. Паміж ахвярай і катам. Паміж праўдзівым і злачынцам. Паміж жыцьцём і літаратурай.

Кніга выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор» у бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў». І яна ўжо ёсьць у незалежных кнігараспаўсюднікаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Усе навіны →
Усе навіны

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%8

У Германіі сышоў з рэек пасажырскі цягнік. Ёсць загінулыя1

Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель18

Расійскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус у Сумскай вобласці. Ёсць ахвяры3

У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога4

Фларэнцыю назвалі найлепшым горадам Еўропы для турызму2

Найбуйнейшая сетка фастфуду ў свеце, пра якую амаль не ведаюць на Захадзе1

Былы палітвязень Сяргей Шэлег параўнаў Валадарку з гасцініцай у Эфіопіі. Кажа, гэта дапамагло ўспрыняць рэальнасць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць