Крымінальную справу ў сувязі з «кветкавым рабункам» у Віцебску зноў закрылі. Ужо другі раз. Пра гэта tut.by стала вядома з уласных крыніц. Першы раз следчыя спынілі вытворчасць па справе ў снежні мінулага года. Аднак у студзені галоўнай фігурантцы гэтай гісторыі і яе 15-гадовай дачцэ паведамілі, што папярэдняе следства адноўлена.
Букет, які гераіня гісторыі хацела падарыць сваёй маме. Вакол гронак рабіны — сцеблы таго самага ачытка, зрэзанага з клумбы. Фота прадстаўлена Аксанай
Неўзабаве пасля Новага года фларыст Аксана (імя па просьбе жанчыны зменена) — жанчына, якую абвінавачвалі ў крадзяжы кветак з клумбы, - атрымала ліст са Следчага камітэта. У ім паведамлялася, што 4 студзеня намеснік пракурора горада Віцебска адмяніў у дачыненні да яе і дачкі пастанову аб спыненні крымінальнага пераследу. «Папярэдняе следства адноўлена», - гаварылася ў паведамленні.
Але праз тры тыдні, 25 студзеня, гарадскі аддзел СК зноў спыніў крымінальны пераслед у дачыненні да жанчыны і яе дачкі.