05.02.2018 / 17:51

Старшыня КДБ паказаў, як выглядае тэлефон Лукашэнкі і цэнтр кіравання ўрадавай сувяззю ФОТЫ 38

Падчас інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь-1» старшыня КДБ Валерый Вакульчык паказаў цэнтр кіравання ўрадавай сувяззю, распавёў пра яе ўнікальнасць і прадэманстраваў сучасныя апараты, якімі карыстаюцца чыноўнікі.

«Урадавая сувязь — адзін са складнікаў кіравання дзяржавай, — распавядае Вакульчык. — Намі створаная ўнікальная сістэма на аснове оптавалаконнай сувязі: яна не мае аналагаў на постсавецкай прасторы. Напрыклад, інтэрактыўная карта дазваляе ў рэжыме рэальнага часу кантраляваць стан ліній сувязі, і, калі недзе адбыўся разрыў або спроба пранікнення, сістэма дазваляе за долю секунды пераключацца на рэзервовую лінію і сувязь працягвае функцыянаваць. Гэта сістэма створаная літаральна два гады таму. Для нашых папярэднікаў гэта фантастыка, мара, якая раней здавалася нязбыўнай».

Цэнтр кіравання. Тут і ніжэй — кадры з рэпартажу тэлеканала «Беларусь-1».

Старшыня КДБ запэўніў, што сістэма распрацаваная беларускімі спецыялістамі, і ўсё абсталяванне, выкарыстанае для яе стварэння, — таксама беларускай вытворчасці. 

Вось як выглядаюць прылады, якімі карыстаюца непасрэдна службовыя асобы — «абаненты урадавай сувязі». Да іх адносяцца пульты ўпраўлення кіраўніка і тэлефонныя апараты. Раней усё гэта закуплялася за мяжой.

Пульт упраўлення кіраўніка — замежны варыянт, які выкарыстоўваўся раней.

«Гэта імпартная станцыя сувязі, яна адпрацавала свой тэрмін і трэба было яе замяніць, — працягвае Вакульчык. — Мы прыйшлі да высновы, што трэба ствараць сваю станцыю. Абмеркавалі з кіраўніком краіны ідэю стварэння пульта і ягоны дызайн. Відавочна, што гэты апарат выглядае сімпатычней у параўнанні з тым, што было.

Пульт упраўлення кіраўніка — айчынная распрацоўка, першы варыянт

Але кіраўнік краіны не падзяліў нашага аптымізму, сказаў, што патрэбны заўтрашні дзень, і прыкладна апісаў, што ён хацеў бы бачыць. Я абмеркаваў са спецыялістамі, яны сказалі, што гэта немагчыма, і ў нашай краіне мы такое зрабіць не можам. Але задача пастаўлена, і трэба яе выконваць. Пачалі шукаць спосабы і знайшлі некалькі прадпрыемстваў. У выніку на працягу года быў створаны новы пульт кіраўніка. Атрымаўся цікавы, унікальны прадукт з зусім іншым дызайнам: выкарыстаныя сучасныя алюмініевыя сплавы, загартаванае шкло».

Пульт упраўлення кіраўніка — айчынная распрацоўка, канчатковы варыянт

Той жа апарат у іншым дызайне

Варыянт для сакратара

Адзін з параметраў ацэнкі абсталявання, па словах старшыні КДБ, — выпраменьванне, узровень якога важны як з пункту гледжання бяспекі (трэба выключыць перахоп сігналу і счытвання інфармацыі), так і здароўя карыстальніка. Аказалася, што абсталяванне, зробленае нашымі спецыялістамі з нашых матэрыялаў, утрая таннейшае за тое, што мы куплялі за мяжой. 

Падчас інтэрв’ю быў паказаны і новы тэлефонны апарат урадавае сувязі, распрацаваны ў канцы мінулага года, які таксама таннейшы за замежныя аналагі.

Старыя тэлефоны ўрадавай сувязі

 

Сучасны тэлефон урадавай сувязі, айчынная распрацоўка

«Усе прылады ўрадавай сувязі мы не можам паказаць, бо сюды ўваходзіць яшчэ і шыфр-апаратура, дарэчы, таксама беларускай вытворчасці. [Якасныя] крыптаграфія, сувязь — адзін з элементаў незалежнасці дзяржавы.

Нямногія краіны могуць пахваліцца тым, што ў іх ёсць такія магчымасці. У нас гэтыя магчымасці ёсць», — запэўніў Валерый Вакульчык.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Ілья Параскевіч

1
Карпович / Адказаць
05.02.2018 / 17:57
Американцы все равно слушают нашего батьку. Помните как пранкеры его разыграли и без их ведома аудиозапись появилась на украинском сайте. Потом Петкевичиха лишилась поста
2
Газета "Свисток" / Адказаць
05.02.2018 / 18:16
Мы рождены, чтоб сказку сделать былью,
Преодолеть пространство и простор,
Нам разум дал стальные руки-крылья,
А вместо сердца — пламенный мотор.
 
Всё выше, выше и выше
Стремим мы полёт наших птиц,
И в каждом пропеллере дышит
Спокойствие наших границ.

(с)  П. Герман
2
Мистер Фикс / Адказаць
05.02.2018 / 18:17
На одном фото список абонентов с именами на самом телефоне...
Что сказать... ДА, у нашей страны дофига секретов и граждан нужно пасти день и ночь..
Не хватает только ракеты срадиусом действия километров на 750 - что бы соседям быстро доставлять новогодние подарки..
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру