Сёньня з раніцы не працаваў будаўнічы рынак у Ждановічах. 2 кастрычніка ў краіне неафіцыйна адзначаецца Дзень прадпрымальніка. З гэтай нагоды і было вырашана правесьці аднадзённы страйк.

Па словах арганізатаркі страйку Кацярыны Бачылы, рынак не пачаў працу ў час. Аднак пад ціскам адміністрацыі, якая абяцала пазбавіць страйкоўцаў абанэмэнтаў, многія прадпрымальнікі пачалі адкрываць свае кропкі. Спн.Бачыла кажа, што такая самая сытуацыя назіраецца ў «Міры моды».

«Гэта наша адзіная магчымасьць хоць неяк данесьці свае праблемы і дастукацца да чыноўнікаў», — кажа К.Бачыла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?