30 студзеня беларускія даішнікі паспрабавалі спыніць «Форд» з расейскімі нумарамі, які небяспечна паводзіў сябе на трасе. Але кіроўца не спыніўся, а паспрабаваў уцячы ў Расію.

На трасе Кобрын — Гомель — мяжа Расіі пачалася пагоня. Патрабаванні даішнікаў кіроўца ігнараваў. Тыя пачалі страляць: спачатку ў паветра, пасля па колах, але кіроўца не спыняўся.

Беларусы паведамілі пра парушальніка расійскім калегам. У выніку на тэрыторыі Злынкаўскага раёна Бранскай вобласці мужчына не справіўся з кіраваннем на абледзянелай дарозе і з'ехаў у кювет, збіўшы пры гэтым адбойнік. Расійскія паліцэйскія затрымалі дваіх жыхароў горада Злынка ва ўзросце 27 і 26 гадоў. Кіроўца быў п’яны і не меў дакументаў, паведамляе паліцыя Бранскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?