05.02.2018 / 17:42

Фэйк: пілот збітага ў Сірыі расійскага СУ-25 не служыў ва ўкраінскай арміі 41

3 лютага стала вядома, што расійскі самалёт Су-25 быў збіты з пераноснага зенітна-ракетнага комплексу ў сірыйскай правінцыі Ідліб. Адразу з'явіліся звесткі, што пілот гэтага самалёта Раман Філіпаў, які быў забіты баявікамі, раней нібыта служыў ва ўкраінскай арміі і пасля анэксіі Крыма прысягнуў Расіі. Але стала вядома, што гэта не так.

З-за таго, што полк, у якім служыў Раман Філіпаў, дыслакуецца ў Крыме, першапачаткова і ўзнікла блытаніна. Насамрэч Філіпаў з Прымор'я, быў адным з найлепшых расійскіх пілотаў. Так, яшчэ ў 2013 годзе на агульнаармейскіх спаборніцтвах «Авіядартс» ён, тады яшчэ ў званні капітана, заняў 2-е месца.

Згодна з апублікаванай інфармацыяй, першыя спаборніцтвы па авіядартсе адбыліся ў ліпені 2013 года. У «Авіядартсе-2013» бралі ўдзел 37 экіпажаў ВПС Расіі на штурмавіках Су-25 і верталётах Ка-52, Мі-24 і Мі-28Н.

Раман Філіпаў, які заняў другое месца ў катэгорыі «штурмавая авіяцыя» быў з Чарнігаўкі (Прыморскі край Расіі).

Інфармацыя пра тое, што Філіпаў перайшоў на службу ў расійскую армію з украінскай, грунтавалася на звестках «Новой газеты» і тэлеграм-каналаў.

Чытайце яшчэ: У Сірыі збілі расійскі Су-25. Загінуў пілот

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Максім Маханькоў

9
Ленin / Адказаць
05.02.2018 / 17:53
Рэд. Выдалена.
12
увы / Адказаць
05.02.2018 / 17:53
то не фейк, то ошибка.   а вот не ошибка это то, что пилота сбили  сирийцы, за то что он их убивал. себя он грохнул потому, что знал, что его живого на куски порежут за бомбежки городов с гражданским населением. 

9
xxx / Адказаць
05.02.2018 / 17:59
Из названия не понял. Фэйк что не служил в Украине или фэйк что служил?
Паказаць усе каментары/ 41 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру