05.02.2018 / 14:41

Міністэрства культуры дазволіла камедыю «Смерць Сталіна»: паказы з 8 лютага 42

Сёння стала вядома, што Міністэрства культуры Беларусі не пярэчыць супраць пракату фільма «Смерць Сталіна». Пра гэта TUT.BY паведаміў начальнік упраўлення па кінематаграфіі Мінкульта Аляксандр Рыдван.

- У ходзе прагляду фільма «Смерць Сталіна» спецыялістамі міністэрства парушэнняў заканадаўства РБ не выяўлена. Накіроўваць фільм у рэспубліканскую экспертную камісію (па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці) лічым немэтазгодным. Заўваг па далейшым пракаце фільма на тэрыторыі РБ ў міністэрства не маецца, - сказаў на заканчэнне Рыдван.

У мінскім пракаце фільм выйдзе 8 лютага. Карціну пакажуць у кінатэатрах сеткі Silver Screen ў ГРЦ Galileo і Dana Mall, а таксама ў кінатэатры Falcon Club Буцік Кіно.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

5
вудпекер / Адказаць
05.02.2018 / 15:09
це зрада?
2
Сваяк / Адказаць
05.02.2018 / 15:14
Мусіць стужку гэту ўсімі Драздамі рэзалі да гэтага часу.
Цікава, чым гэта кіно не падабаецца фашыстам Масковіі ?
11
Надзея / Адказаць
05.02.2018 / 15:18
Ну і слава Богу, што адказам не рабілі рэкламу камедыі «Смерць Сталіна».
Паказаць усе каментары/ 42 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру