05.02.2018 / 15:22

«Крумкачам» выстаўлены пазоў на 15 380 рублёў 2

Яшчэ 18 студзеня ФК «Крумкачы» быў выстаўлены грамадзянскі пазоў на 15 380 рублёў, піша Прессбол.

Дзяніс Шунто, фота з сацыяльных сетак

Аўтар пазову — Дзмітрый Сяргееў, індывідуальны прадпрымальнік, уладальнік кампаніі, якая паказвала матчы ФК «Крумкачы» ўвесь сезон. Па яго словах дадзеная сума была прызначана за анлайн-трансляцыі, якія ладзіліся на грошы МТС. Сродкі былі пералічаныя на разліковы рахунак «Крумкачоў», аднак да выканаўцы не дайшлі.

«Гэта сума верная, гэта за 11 матчаў мне Шунто (кіраўнік «Крумкачоў») не заплаціў. Кожная трансляцыя абыходзілася прыблізна ў 700 даляраў, прычым гэта не толькі хатнія, але і некалькі выязных матчаў», — распавёў Дзмітрый Сяргееў.

1
Nex (если минусуете плиз поясните-интересно) / Адказаць
05.02.2018 / 15:49
Так дорого?))) Готов проводить трансляции по 450$ за мтч)))
1
Ок / Адказаць
05.02.2018 / 17:14
Нам што до этого......
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру