Апытанне праводзілі сярод жыхароў горада Чэшыр на паўночным захадзе Англіі. Рэспандэнты запоўнілі анкеты для аналізу псіхічнага стану і паведамілі, ці нападаў на іх калі-небудзь сабака.
Выявілася, што сабакі ў большасці выпадкаў кусалі незнаёмцаў, а не ўласных гаспадароў, а таксама людзей, схільных да моцных перападаў настрою.
Навукоўцы адзначаюць таксама, што верагоднасць агрэсіўнай рэакцыі сабакі павялічваецца прапарцыйна ўзросту «ахвяры».
З 694 удзельнікаў тэсту чвэрць хаця б раз падвяргаліся нападу. Таксама стала вядома, што мужчыны ў 1,8 разы часцей адчуваюць на сабе варожасць з боку чацвераногіх, а ўладальнікі некалькіх сабак — у 3,3 разы часцей, чым тыя, у каго наогул няма хатніх жывёл.