05.02.2018 / 18:09

У Мінск прывезлі з Украіны помнік Тадэвушу Касцюшку — на мяжы не ўзялі ніякіх грашовых збораў 19

Цягам месяца скульптуру мяркуюць усталяваць на тэрыторыі музея-сядзібы Тадэвуша Касцюшкі ў Мерачоўшчыне.

«Дзякуючы спрыянню Міністэрства культуры і Мытнага камітэта помнік вызвалілі ад усіх плацяжоў і збораў пры перавозцы праз мяжу. Гэта адбылося, бо ў законе ёсць пункт, што культурныя каштоўнасці ад іх вызваляюцца. Пасля рашэння аб усталяванні помніка Міністэрства культуры за лічаныя дні выдала нам дакумент пра тое, што помнік прызнаецца культурнай каштоўнасцю (не блытаць з гісторыка-культурнай), улічваючы яго мастацкія вартасці і значнасць для краіны. За што ім вялікі дзякуй, бо мытныя плацяжы маглі скласці амаль поўны кошт помніка», — напісаў Глеб Лабадзенка ў фэйсбуку. Менавіта ён распачаў збор сродкаў на помнік і ўзяў на сябе вырашэнне ўсіх далейшых арганізацыйных пытанняў.

Такім чынам, сёння ўжо 90% справы зроблена.

Помнік везлі ў Беларусь на мікрааўтобусе.

«Помнік гатовы (ахвярнаю працаю скульптара Геніка Лойкі, які ездзіў ажно ў Харкаў, каб там давесці свой твор да ладу перад адліўкай) і дастаўлены (ахвярным учынкам Алеся Сапегі, які дзеля гэтага за тры дні наматаў больш за 2000 кіламетраў). Пастамент таксама гатовы (яшчэ раз дзякую фірме «Гранітны свет» з Заслаўя, якія робяць пастамент менш, чым за палову кошту). Шыльда адлітая і мацуецца да пастамента. Засталося давесці да канца справу з падмуркам (чакалі асобнага дазволу на гэтыя працы, ён ужо атрыманы), і тады ўжо будзем прызначаць дату ўрачыстага адкрыцця. Самы аптымістычны варыянт — выходныя 10-11 лютага. Самы доўгі — першыя выходныя сакавіка. Ну і віншую нас усіх, што мы з вамі супольна можам рабіць такія справы!», — звярнуўся Глеб.

nn.by

0
Лях / Адказаць
05.02.2018 / 18:23
Вялiкi дзякуй усiм неабыякавым
1
Петр / Адказаць
05.02.2018 / 18:28
Жду открытия с нетерпением. Не пожалею времени приехать. Спасибо всем добрым людям, которые приняли участие в этом благом деле. Глеб молодчина. Даже странно, как никто раньше не додумался до установки памятника. Для меня это - огромное событие. Как-никак, я родился жил до 15 лет всего в 5 км. от Коссовского замка и дома Т. Костюшки.
2
Мік-цвік / Адказаць
05.02.2018 / 18:40
Ура, яшчэ адна цанлінка ў наш Беларускі Дом, што робіць нас больш моцнымі і абароненымі ад вятроў усялЯкіх-тАкіх "братэрскіх" - міііір вашему дому"!)
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру