3 лютага расійскі самалёт Су-25 быў збіты з пераноснага зенітна-ракетнага комплексу ў сірыйскай правінцыі Ідліб. У інтэрнэце з'явілася відэа, на якім чалавек падрывае сябе гранатай з крыкам «Гэта вам за пацаноў!»

Расійскае выданне «Коммерсант» сцвярджае, што пілоту Раману Філіпаву ўдалося прызямліцца. Але баевікі адкрылі па ім агонь. Філіпаў знайшоў сховішча і некаторы час трымаў пазіцыю. Ён паспеў паведаміць пра сваё знаходжанне пошукава-выратавальнай службе на авіябазе Хмеймім.

Філіпаў адстрэльваўся, пакуль не скончыліся патроны. Калі сітуацыя стала бязвыхаднай, мужчына падарваў сябе гранатай.

4 лютага на YouTube-канале Idlib+ з'явіўся відэазапіс нібыта апошняга бою Рамана Філіпава. На кадрах з 38 секунды відаць, як ідзе бой і некалькі баевікоў бягуць у адзін пункт. Потым выразна чутны выгук: «Гэта вам за пацаноў!».

Пакуль невядома, ці гэтае відэа сапраўднае ці фэйкавае. Але эксперты звярнулі ўвагу, што рускі голас з-за каменя гучыць ясней, чым арабскія галасы побач з чалавекам, які здымаў на смартфон. Канал Idlib+ быў створаны толькі 1 лютага, за 2 дні да гібелі лётчыка, і мае ўсяго 91 падпісчыка. Нешматлікія ролікі на канале змантаваныя на прафесійным узроўні.

Чытайце яшчэ: У Сірыі збілі расійскі Су-25. Загінуў пілот

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?