05.02.2018 / 20:03

П'яная масквічка прыйшла ў бальніцу з куляй у галаве, а потым пайшла дадому 14

У маскоўскую лякарню звярнулася дзяўчына з куляй у ілбе. Пацярпелая паведаміла паліцэйскім, што стала ахвярай разбойнага нападу. Пра гэта ў панядзелак, 5 лютага, паведаміла Агенцтву гарадскіх навін «Масква» крыніца ў праваахоўных органах.

Ноччу 3 лютага ў паліцыю паступіла інфармацыя аб тым, што на 21-гадовую дзяўчыну напаў невядомы ў масцы. «Пагражаючы пацярпелай пісталетам, мужчына запатрабаваў аддаць яму грошы, але дзяўчына адмовілася. Тады злачынец стрэліў ёй у галаву і схаваўся, нічога не ўзяўшы. У пацярпелай хапіла сіл самастойна дабрацца да бальніцы. Там лекары паставілі ёй дыягназ: «іншародны прадмет у лобнай вобласці»», — сказала крыніца.

Ён адзначыў, што лекары вынялі кулю, пасля чаго дзяўчына ў стане лёгкага алкагольнага ап'янення прыйшла ў паліцыю. Пасля напісання заявы яна пакінула аддзел паліцыі, патлумачыўшы, што дома яе чакае малое дзіця. Адкрыта крымінальная справа аб разбоі, вядзецца следства.

4
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
05.02.2018 / 20:13
Яны там на рсфсръ усе з куляй у галаве , цэлых 86,6 %
4
ром / Адказаць
05.02.2018 / 20:23
Гэта ей за пацаноу !
3
Сваяк / Адказаць
05.02.2018 / 20:24
у іх многа людзей жыве з пулей ў галаве 
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру