05.02.2018 / 20:26

Пад Мазыром дзве дзяўчыны пасварыліся і пабіліся, пасля чаго нагамі разбурылі бетонны плот 35

У Мазырскім раёне дзве дзяўчыны сарвалі сваю злосць на бетонным плоце. Нагамі разбілі 38 секцый. Распачата крымінальная справа, паведамляюць «Моцныя навіны».

У Козенках у адзін з вечароў доўгі бетонны плот раптоўна ператварыўся ў руіны. Гаспадары разбітага будынка —камунальшчыкі — напісалі заяву ў міліцыю. Праваахоўнікі сталі шукаць невядомых вандалаў і знайшлі. Імі апынуліся будучы выхавальнік і будучы цырульнік. Сяброўкі шпацыравалі ўвечары, раптам пасварыліся і трохі нават пабіліся, а пасля сарвалі сваю злосць на плоце, разбілі 38 секцый, прычым нагамі. Такога роду псіхалагічная разрадка дорага будзе каштаваць хуліганкам.

У дачыненні да дзяўчат распачата крымінальная справа. Акрамя таго, ім давядзецца выплаціць 543 рублі.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

2
Арцём / Адказаць
05.02.2018 / 20:28
Во здоровья то , как у рабочих кобыл! Срочно на поля,в колхоз!
2
Nex (если минусуете плиз поясните-интересно) / Адказаць
05.02.2018 / 20:32
Ну что сказать педагог научит видно еще детей жизни))) а вот к парикмахеру такому идти опасно кто знает что може быть если она будет стричь и в этот момент ее например бросит парень по телефону😱😱😱
3
Сваяк / Адказаць
05.02.2018 / 20:33
Гэтых дзевак можна скора выкарыстаць у Драздах.
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру