05.02.2018 / 20:44

Украіна хоча пакараць нямецкіх дэпутатаў, якія наведалі Крым 11

Пракуратура Аўтаномнай рэспублікі Крым (уваходзіць у склад Генеральнай пракуратуры Украіны) паведаміла аб завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да грамадзян Германіі, якія наведалі паўвостраў. Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства.

Пракуратурай было «ўстаноўлена, што 3 лютага 2018 года ў парушэнне вызначанага парадку ўезду на часова акупаваную тэрыторыю Украіны і выезду з яе, у Аўтаномную рэспубліку Крым прыбылі грамадзяне Федэратыўнай Рэспублікі Германія, якія планавалі выкарыстаць сваю паездку для сустрэч з прадстаўнікамі расійскай акупацыйнай улады з мэтай абмеркавання з імі шляхоў наладжвання кантактаў з нямецкім бокам».

Справа была заведзеная па частцы 1 артыкула 332-1 Крымінальнага кодэкса Украіны («Парушэнне парадку ўезду на часова акупаваную тэрыторыю Украіны»).

3 лютага на паўвостраў прыехалі дэпутаты рэгіянальных парламентаў ад нямецкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» — Берліна, Брандэнбурга і Паўночнага Рэйна-Вестфаліі.

У Берліне дэпутатаў раскрытыкавалі, але не сталі караць, паколькі, па словах саміх парламентарыяў, яны знаходзяцца ў Крыме з прыватнай паездкай.

7
Віктар / Адказаць
05.02.2018 / 20:56
Ёсьць Еуропа, гатовая легчы пад Пуціна. Трэба з такімі сваечасова разбірацца і караць. А то вата не толькі да Берліна, але і да Парыжа з Лонданам дайдзе.
25
Елена / Адказаць
05.02.2018 / 21:29
Ну начнём с того,что Крым--ЭТО РОССИЯ и в этом вопросе поставлена точка. А на счёт уголовных дел в отношении немецких депутатов,так уж извините,НАПУГАЛИ ЕЖА ГОЛОЙ ЗАДНИЦЕЙ! Немецкие депутаты посмеялись и забыли!!
7
РРР / Адказаць
05.02.2018 / 23:16
Лубянка ніяк ня ўмее схаваць свае вушы - як з тым мэльдоніем!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру