Беларусь апынулася ў 20-цы дзяржаў з самымі зручнымі электроннымі дзяржпаслугамі. Да такога меркавання прыйшлі аналітыкі кампаніі Artezio, якія даследавалі дзяржаўныя анлайн-сервісы ў розных дзяржавах. Паводле вынікаў даследавання, Беларусь размясцілася на 18-й пазіцыі рэйтынгу, піша Tut.by.

Аналітыкі, ацэньваючы зручнасць дзяржаўных інтэрнэт-сервісаў, улічвалі некалькі параметраў: наяўнасць адзінай кропкі ўваходу — партала, магчымасць атрымання паслуг анлайн, наколькі зручна шукаць інфармацыю, а таксама глядзелі, наколькі лёгка ці складана прайсці аўтэнтыфікацыю. «Дадаткова ацэньвалася перспектыўнасць маштабавання сервісаў з улікам развіцця тэхналогій», — адзначаюць складальнікі рэйтынгу.

Эксперты прагназуюць, што са з'яўленнем у беларусаў біяметрычных пашпартоў «пытанне з ідэнтыфікацыяй будзе цалкам вырашанае».

У першую пяцёрку краін з самымі зручнымі электроннымі дзяржпаслугамі ўвайшлі Вялікабрытанія, Аўстралія, Рэспубліка Карэя, Сінгапур і Фінляндыя.

Нашы суседзі размясціліся ў рэйтынгу вышэй: Расія — на 11-м месцы, Украіна — на 15-м.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?