05.02.2018 / 21:34

Беларускі хакеіст памёр у 25 гадоў 23

На 26-м годзе жыцця памёр былы хакеіст мінскага «Юнацтва», «Віцебску» і «Ліды» Канстанцін Грынь, паведамляе belarushockey.com.

У снежні 2016 года ў яго выявілі пухліну ў страўніку і прызначылі 6 курсаў хіміятэрапіі. Пасля 3 курсаў пухліна сышла і зацягнулася шнарам, але пасля 6-га курса зноў пачала расці. Яшчэ адзін курс не дапамог, пухліна павялічылася да 10 см. Была праведзена аперацыя, у выніку якой выдалілі 2/3 страўніка. Затым прызначылі яшчэ 6 курсаў хіміятэрапіі …

Канстанцін Грынь — выхаванец мінскага «Юнацтва». Гуляў за каманду ў чэмпіянаце Моладзевай хакейнай лігі (2010/11, 2012/13), стаўшы аўтарам першай шайбы мінчан у МХЛ.

У МХЛ таксама выступаў за каманду «Сярэбраныя львы» з Санкт-Пецярбурга (2011—2012).

У вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі гуляў за мінскі «Юніёр», «Ліду-2», у экстралізе выступаў за «Віцебск», «Юніёр», «Ліду».

Пасля заканчэння спартовай кар'еры паступіў у БДЭУ, працаваў менеджарам.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

0
ВасільС. / Адказаць
05.02.2018 / 21:41
R. I. P.
4
Сваяк / Адказаць
05.02.2018 / 21:50
Адзін сіпаты невуч даў злачынны загад рэкульцівіраваць атруйныя радыацыей землі краіны.
Таму і ўзрост ракавых хворых ў краіне значна памаладзеў.
Шкада хлапца. Спачуванне родным.
0
Вера / Адказаць
05.02.2018 / 22:10
Беднае дзіця. Гора бацькам. Няхай супакоіцца душа.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру