Магілёўскае ЖЭУ-1 пайшло на жорсткія меры: сёння ва ўласнікаў кватэр у гістарычнай частцы Магілёва без папярэджання знялі ўсталяваныя самавольна антэны-«талеркі», паведамляе «Магілёў-анлайн».

Устаноўка антэн, кандыцыянераў і іншых канструкцый на фасадах у гістарычным цэнтры горада выключна па ўзгадненні з гарадскімі ўладамі — гэта агульнапрынятая сусветная практыка, а ў многіх краінах такая ўстаноўка наогул забароненая.

З іншага боку, у Беларусі пакуль падобныя жорсткія меры амаль не практыкуюцца, а сацыяльныя сеткі Магілёва літаральна мільгаюць фотаздымкамі камунальных праблем, у дачыненні да якіх тыднямі, а то і месяцамі з боку гарадскіх службаў няма ніякай рэакцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?