Курс біткойна ў панядзелак і аўторак знізіўся больш чым на 30%, паказаўшы мінімальны вынік на працягу апошніх трох месяцаў. Па дадзеных на 10:40, біткойн упаў да $ 6000, затым ён крыху вырас да 6 100 даляраў

За дзень валюта страціла больш за 1 500 даляраў.

У снежні біткойн каштаваў $ 20 тысяч. 

«Мы мяркуем, што зніжэнне працягнецца, прабіўшы наступную адзнаку ў $ 5000 за манету», — прыводзіць Reuters словы Майлза Ікерса, галоўнага рынкавага аналітыка Centtrip.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0